Ва Украіне збіраюць подпісы пад петыцыяй за выкарыстанне беларускай мовы замест расейскай


«Просім выкарыстоўваць у кантактах з Рэспублікай Беларусь у першую чаргу беларускую мову», – гаворыцца ў звароце, размешчаным на сайце прэзідэнта Украіны.

Аўтары петыцыі просяць падтрымаць ініцыятыву і прапануюць выкарыстоўваць беларускую мову на этыкетках украінскіх тавараў, якія экспартуюцца ў Беларусь, а таксама стварыць беларускамоўную версію ўэб-старонкі амбасады Украіны ў Беларусі ды аб’яўляць на беларускай мове расклад цягнікоў, якія едуць у нашую краіну.

Петыцыя трапіць на стол прэзідэнта Украіны, калі пад ёй падпішуцца 25 000 асобаў. Да канца збору подпісаў засталося 49 дзён. На дадзены момант сабрана каля 2000 подпісаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў