Ва Украіне затрымалі тэрарыстаў, якія рыхтавалі выбухі на чыгунцы


Служба бяспекі Украіны паведамляе пра затрыманне групы дыверсантаў, якія рыхтавалі выбухі на трох участках Львоўскай чыгункі.

«У выніку спецаперацыі аператыўнікі выявілі і затрымалі пецярых чальцоў тэрарыстычнай групы, якія планавалі адначасова падарваць чыгуначныя шляхі ў трох розных напрамках ад абласнога цэнтру», – гаворыцца ў заяве спецслужбы.

Адзін са зламыснікаў, якога затрымалі падчас закладкі выбухоўкі на мосце ў сяле Дубляны, спрабаваў супраціўляцца і адкрыў агонь.

У выніку быў паранены адзін з працаўнікоў СБУ. Зламыснік таксама быў паранены агнём у адказ, але ягонаму жыццю нічога не пагражае, дадалі ў ведамстве.

Як паведамляюць у СБУ, у затрыманых было канфіскавана вялікая колькасць зброі: гранатамёты РПГ-7 і РПГ-26, гранаты, аўтаматы, пісталеты і патроны. Таксама ў іх было пяць кілаграмаў выбухоўкі маркі ды 600 грамаў тратылу, тры электрадэтанатары, гаворыцца ў паведамленні.

Пра тое, адкуль маглі прыехаць дыверсанты, у заяве СБУ не гаворыцца.[/vc_column_text][vc_single_image image=”265170″ img_size=”large”][vc_column_text]Зброя, выяўленая ў чальцоў тэрарыстычнай групоўкі. Фота СБУ[/vc_column_text][vc_column_text]У нядзелю на паўднёвым усходзе Украіны адбыўся замах на кіраўніка самаабвешчанай і непрызнанай «Луганскай народнай рэспублікі» Ігара Платніцкага. Аўтамабіль Платніцкага ўзарвалі на дарозе.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх медыяў, бомба, якая выбухнула, была ўсталяваная на слупе, міма якога праязджала машына Платніцкага.

У «ЛНР» у замаху абвінавацілі ўкраінскія ўлады. Кіеў заявіў аб недатычнасці да інцыдэнту.

20-га ліпеня ў выніку выбуху ў Кіеве загінуў вядомы беларускі журналіст Павел Шарамет.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў