Ва Украіне затрымалі беларуса па падазрэнні ў шпіянажы


16 чэрвеня Служба бяспекі Украіны затрымала беларуса, якога падазраюць у шпіянажы.

Суд падтрымаў хадайніцтва следчых СБУ аб заключэнні мужчыны пад варту. Адпаведнае рашэнне апублікавалі ў Адзіным рэестры судовых рашэнняў Украіны.

Грамадзяніна нашай краіны вінавацяць у зборы інфармацыі, што складае дзяржаўную таямніцу, і яе перадачы замежнай дзяржаве. Яго затрымалі 16 чэрвеня ў Чарнігаўскай вобласці, на ўтрыманне ў ізалятар СБУ перавялі 19 чэрвеня.

Санкцыя ч. 1 арт. 114 Крымінальнага кодэксу Украіны (шпіянаж), паводле якой вінавацяць беларуса, прадугледжвае ад 8 да 15 гадоў. У карысць якой замежнай дзяржавы ён шпіёніў, не паведамляецца. Сам падазраваны абвінавачанні адмаўляе.

Вядома, што мужчына не працуе і не жанаты, не мае сталага альбо часовага месца жыхарства ва Украіне, у яго на ўтрыманні бацька-пенсіянер. З ягоных жа словаў, раней асуджаны не быў.

Узяўшы пад увагу гэтыя абставіны, а таксама цяжкасць абвінавачання, суд вырашыў накіраваць падазраванага пад варту.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў