Быў ва Украіне? Зайдзі ў КДБ...


Гарадзенскага актывіста Дзяніса Івашына праз тэлефон выклікаў на спатканне маёр КДБ. Прычына ўвагі спецслужбаў – паездкі хлопца ва Украіну.

Як паведаміў сам Івашын, маёр Павел Славута патэлефанаваў яму ўдзень 25 лютага. У размове службовец настойліва прапаноўваў зайсці на гутарку ва ўпраўленне КДБ з нагоды апошніх замежных паездак актывіста. «Улічваючы, што ўсе яны апошнім часам былі ва Украіну, не трэба гадаць, што яго цікавіць», – рэзюмуе Івашын у сваім «Фэйсбуку».

Ад прапановы прадстаўніка КДБ гарадзенец адмовіўся, параіўшы суразмоўцу даслаць позву.

Дзяніс Івашын быў валанцёрам падчас падзеяў на ўкраінскім Майдане ў 2014-ым годзе. Цяпер актывіст з’яўляецца адным з каардынатараў збору сродкаў на помнік Міхала Жызнеўскага ў Беларусі.

АК, Горадня

Стужка навінаў