Ва Украіне забаранілі сімволіку камунізму і нацызму


Адна з галоўных пазіцый закону, прынятага 9-га красавіка Вярхоўнай Радай Украіны, – прызнанне камуністычнага таталітарнага рэжыму 1917-1991 гадоў ва Украіне злачынным, які праводзіў палітыку дзяржаўнага тэрору.

Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон аб асуджэнні камуністычнага і нацысцкага таталітарных рэжымаў, забараніла іх прапаганду і сімволіку. Забароненая таксама дзейнасць камуністычных ды нацысцкіх суполак, арганізацыяў і груп.

Як паведамляе карэспандэнт выдання «Гордон», адпаведны дакумент падтрымалі 254 народных дэпутаты.

Вярхоўная Рада прыняла 9 красавіка закон аб прававым статусе і ўшанаванне памяці ўдзельнікаў барацьбы за незалежнасць Украіны ў ХХ стагоддзі, які прызнае такімі ўсе арганізацыі, якія змагаліся ў ХХ стагоддзі за незалежнасць Украіны, у тым ліку Украінскую паўстанцкую армію.

Рада зацвердзіла 8 траўня Днём памяці і прымірэння ў гонар усіх ахвяр Другой сусветнай вайны, а таксама пакінула 9 траўня Днём перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне.

Кіраўнік Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Уладзімір Вятровіч сказаў з трыбуны, што трэба пазбаўляцца «савецкіх клішэ». Вярхоўная Рада прагаласавала, каб замест тэрміну «Вялікая айчынная вайна» выкарыстоўваць тэрмін «Другая сусветная вайна», падае pravda.com.ua.

Падчас ушанавання памяці загінулых у гады Другой сусветнай вайны адмяняецца выкарыстанне савецкай сімволікі.

Тэрмін «Вялікая Айчынная Вайна» выкарыстоўвалі ў былым СССР, каб падкрэсліць, што ў вайне 1941-1945 гадоў грамадзяне абаранялі Савецкі Саюз як агульнае Айчыну.

МЯ, паводле gordonua.com, pravda.com.ua

Стужка навінаў