Ва Украіне за георгіеўскія стужкі будуць саджаць на «содні»


Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла закон аб забароне георгіеўскіх стужак і адміністратыўнай адказнасці за іх выкарыстанне.

Закон падтрымалі 238 з 338 дэпутатаў, што прымалі ўдзел у галасаванні.

Як паведамляе ZN.ua, за дэманстрацыю георгіеўскай стужкі падчас мітынгаў, выкарыстанне гэтай сімволікі на плакатах, налепках, адзенні ці аўтамабілі ва Украіне будуць штрафаваць на суму ад 850 да 2550 грн. Паўторнае парушэнне можа скончыцца штрафам да 5100 грн ці адміністратыўным арыштам на тэрмін да 15 содняў.

«Гэтыя стужкі сёння носяць тыя, хто развязаў вайну супраць Украіны, хто штодня страляе ў нашых воінаў, хто забівае мірных жыхароў Аўдзееўкі і іншых гарадоў. Гэты сімвал стаў сімвалам расейскай агрэсіі», – заявіў спікер Рады Андрэй Парубій падчас паседжання.

Як адзначаецца ў тэксце законапраекту, раней георгіеўскую стужку выкарыстоўвалі расейскія парамілітарныя арганізацыі, якія падтрымлівалі Германію ў вайне супраць СССР, а ў наш час стужка выкарыстоўваецца баевікам ДНР-ЛНР.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў