Ва Украіне выйдзе дзіцячая кніга пра вайну і яе наступствы


Гэты твор – яшчэ адна мажлівасць паразважаць пра тое, што адбываецца цяпер ва Украіне ды іншых месцах у свеце.

Кніга «Вайна, якая змяніла Ронда» распавядае гісторыю мірнага гораду Ронда, у якім жывуць далікатныя істоты. Галоўнымі персанажамі з’яўляюцца трое сяброў – Данка, Зорка і Фабія. У горад прыходзіць вайна, якая кранае кожнага жыхара.

«Мы наўмысна не рабілі нашых персанажаў людзьмі, а досыць далікатнымі істотамі, каб паказаць: калі прыходзіць вайна, мы ўсе становімся бездапаможнымі, нас лёгка зламаць, – распавёў адзін з аўтараў твору Раман Раманішын. – Вайна – таксама асобны персанаж. Бо вораг кожны раз іншы, а вайна – гэта зло, незалежна ад таго, што стаіць за гэтым паняццем».

Гэта кніга пра тое, што перамагчы ў вайне можна толькі з’яднаўшыся, а сапраўдным героем можа стаць кожны. Аднак, нават калі вайна сканчаецца, яна назаўжды пакідае пасля сябе сляды, – гаворыцца ў анатацыі да кнігі.

Кніга выйдзе ў сярэдзіне студзеня 2015 году.

ДР, belsat.eu паводле espreso.tv

Стужка навінаў