Ва Украіне у судзе пабілі дэпутата з партыі, якой раней кіраваў Януковіч


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2MjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI1MTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTWxGWGxKX1FCdEUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У судзе пра меру стрымання для экс-міністаркі Алены Лукаш, якая абвінавачваецца ў злачынствах супраць Еўрамайдану, адбылося сутыкненне паміж адным з прысутных і чальцом Партыі Рэгіёнаў Міхаілам Добкіным.

Актывіст Майдану Аляксандр Краўчук абурыўся пазіцыяй Добкіна падчас Еўрамайдану і патрабаваў ад палітыка «папрасіць прабачэння перад людзьмі».

Добкін пачаў апеляваць да мужчыны, сварка паступова перарасла ў рукапрыкладства, падае pravda.com.ua.

Міхаіл Добкін – старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі (з сакавіка 2010 года па сакавік 2014, мэр Харкава (2006-2010), сябра Партыі Рэгіёнаў, якой у свае часы кіраваў Віктар Януковіч.

У 2014 годзе Добкін быў адзіным кандыдатам ад Партыі Рэгіёнаў на прэзідэнцтва Украіны. Пасля Майдану Добкіна абвінавачвалі ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны, але крымінальную справу закрылі. Добкін з’яўляцца цяпер дэпутатам Вярхоўнай Рады, але ад «Апазіцыйнага блоку», бо Партыя Рэгіёнаў адмовілася ад удзелу ў мінулых парламенцкіх выбарах.

У Вярхоўнай Радзе адбылася іншая бойка, падчас якой народны дэпутат Парасюк ударыў нагой прадстаўніка Службы бяспекі Украіны.

МЯ, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў