Ва Украіне распалася кіроўная кааліцыя


Фракцыя «Самадапамога» выйшла з кааліцыі ў Вярхоўнай радзе.

Цяпер у кааліцыі засталіся толькі Блок Пятра Парашэнкі і «Народны фронт» Арсенія Яцэнюка – разам гэтыя дзве партыі маюць менш за палову галасоў у парламенце.

«Кіраўніцтва партыі пастанавіла прызнаць немагчымым далейшае перабыванне фракцыі «Самадапамога» у саюзе з палітычнымі сіламі, якія сталі ўдзельнікамі алігархічнага перавароту ў парламенце», – заявіў лідар фракцыі Алег Беразюк на брыфінгу 18 лютага.

Учора пра выхад з парламенцкай кааліцыі абвесціла фракцыя «Бацькаўшчына». Яе лідар Юлія Цімашэнка заклікала іншыя партыі зрабіць тое ж самае.

16 лютага прэмʼер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк у Вярхоўнай радзе прадставіў справаздачу з вынікамі працы ўраду за 2015 год. Гэтыя вынікі былі прызнаныя большасцю дэпутатаў нездавальняючымі. На галасаванне вынеслі пастанову аб вотуме недаверу ўраду, аднак яно не было прынятае.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў