Ва Украіне – пажар і выбухі на буйным складзе боепрыпасаў


У Вінніцкай вобласці здарыўся маштабны пажар на складах боепрыпасаў вайсковай часткі Узброеных сіл Украіны, размешчанай у пасёлку Калінаўка ў 20 км ад Вінніца.

Гарыць 48-ы арсенал Мінабароны вайсковай частцы А-1119. На арсенале захоўваецца 188 тыс тон боепрыпасаў (10 тыс умоўных вагонаў) на плошчы 60 га. Сярод іх – ракеты сістэмы залпавага агню «Смерч», «Ураган» і «Град».

У пасёлку Калінаўка эвакуявалі ўжо звыш за 30 тысяч чалавек. Адзначаецца, што пацярпеў адзін чалавек, які атрымаў траўмы сярэдняй цяжкасці і дастаўлены ў Вінніцкую раённы шпіталь, паведамляе УНІАН.

Афіцыйная версія пажару на складах боепрыпасаў не агучана, але ўжо выказваецца версія, што падзеі ў пасёлку Калінаўка – гэта вынік дыверсіі.

Что происходит на месте взрыва складов боеприпасов в Калиновке?Продолжается масштабная детонация боеприпасов на 48-м…

Opublikowany przez Юрий Бутусов Wtorek, 26 września 2017

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў