Беларускага байца «Тараса», які загінуў на Данбасе, пахаваюць у Берасці


Стала вядома імя беларуса з пазыўным «Тарас», які быў цяжка паранены 10 жніўня ў баі пад Белакаменкай на Данбасе, знаходзіўся ў коме і памёр.

Гэта 33-гадовы берасцеец Аляксандр Чаркашын, экс-старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі БХД, падае радыё «Свабода».

Ён ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правага сектару». У тым жа баі загінуў украінец Віталь Целяжэнка.

Дата і месца пахавання Аляксандра Чаркашына будуць абвешчаныя пазней. Бацькі вырашылі пахаваць сына ў Берасці.

[vc_single_image image=”368431″ img_size=”large”]

 

“Тарас” ў Песках. Зіма 2015

Posted by Згуртаваньне Патрыётаў on 28 августа 2015 г.

Рэжысёр дакументальнай кінастужкі «Білорус» Антось Цялежнікаў паведаміў у сваім «Facebook’у» аб зборы сродкаў на пахаванне «Тараса».

[vc_single_image image=”368432″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”368433″ img_size=”large”]

10 жніўня танкавую атаку баевікоў пад Валнавахай украінскія вайскоўцы і беларускія добраахвотнікі адбілі цаной 7 загінулых, 11 параненых.

belsat.eu

Стужка навінаў