Ува Украіне падчас суду мужчына падарваў сябе гранатай


У Нікопалі Днепрапятроўскай вобласці ў мясцовым судзе адбыўся выбух, ёсць загінулыя і параненыя, паведамляе выданне «Украінская праўда».

Паводле дадзеных мясцовай паліцыі, інцыдэнт адбыўся ў Нікопальскім раённым судзе.

«У 11:20 падчас слухання справы аб забойстве, мужчына выцягнуў, паводле папярэдніх звестак, дзве гранаты і падарваў іх. Мужчына загінуў на месцы», – паведаміў прадстаўнік Нацпаліцыі.

Зала суду пасля выбуху

Таксама вядома пра семярых пацярпелых, сярод іх трое падсудных, яны шпіталізаваныя. Таксама сярод пацярпелых два канваіры, супрацоўнік суда-сакратар і адна грамадзянская асоба.

Зала судовага паседжання пасля выбуху

У судзе слухалася справа аб забойстве ў Нікопалі, якое адбылося летась. Выбух прагрымеў пасля таго, як суд у чарговы раз перанёс паседжанне.

«І калі на падазраваных надзелі кайданкі, ён кінуў гранаты», – удакладняюць праваахоўнікі.

Цяпер вырашаецца пытанне аб тым, каб распачаць справу па ч. 2 арт. 115 Крымінальнага кодэксу Украіны – «наўмыснае забойства».

КА, belsat.eu

Стужка навінаў