Ва Украіне на Дзень Волі над гарадскімі радамі залунаюць бел-чырвона-белыя сцягі


Менск. Плакат удзельніка Дня Волі-2015.

25 сакавіка ў гонар беларускіх добраахвотнікаў і з нагоды гадавіны абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі над гарадскімі радамі ўкраінскіх гарадоў будуць вывешаныя беларускія нацыянальныя сцягі.

Акцыя ладзіцца Грамадскім сектарам Атраду «Пагоня» пры падтрымцы Народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя.

У яе межах Народны дэпутат накіраваў на імя кіраўнікоў шэрагу гарадоў лісты з просьбай далучыцца да акцыі.

Першым згоду вывесіць беларускі сцяг над гарадской радай даў мэр гораду Каламія Івана-Франкоўскай вобласці Ігар Слюзар.

Прэс-служба Грамадскага сектару Атраду «Пагоня»

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары