ДТЗ з удзелам «Mercedes Sprinter» з беларускімі нумарамі здарылася 4 кастрычніка а 6 раніцы на 290-ым км аўтадарогі Адэса–Кіеў. Маршрутка ўрэзалася ў грузавы пад’ёмны кран «Mitsubishi», які ехаў у спадарожным кірунку.
У салоне мікрааўтобуса знаходзіліся восем чалавек. Адзін з пасажыраў, грамадзянін Беларусі, пасля сутыкнення перасеў у іншы аўтамабіль. Інфармацыі пра ягоны стан пакуль няма.
Рэшта пасажыраў пацярпелі: шэсць беларусаў ва ўзросце ад 43-х да 66-ці гадоў, у тым ліку кіроўца мікрааўтобуса, а таксама 30-гадовы жыхар Кіева. З траўмамі рознай ступені цяжкасці іх даставілі ў Крываазёрскі цэнтральны раённы шпіталь. Адна асоба знаходзяцца ў цяжкім стане.
24-гадовы кіроўца падʼёмнага крана, жыхар Адэсы, не пацярпеў.
Паводле ўкраінскіх законаў, вінаватаму ў ДТЗ пагражае турэмны тэрмін ад трох да васьмі гадоў.
Цяпер на месцы здарэння працуе паліцыя.
ДР belsat.eu