«Ва Украіне існуе замілаванне Лукашэнкам як простым справядлівым дзядзькам»


Ці вераць украінцы ў міратворчыя ініцыятывы кіраўніка Беларусі?

«Ва Украіне існуе, як я лічу, зусім беспадстаўнае замілаванне прэзідэнтам Беларусі як простым дзядзькам, які ўсё справядліва вырашае і ўмее трымаць у парадку эканоміку», – заявіў у размове з «Белсатам» старшыня ўкраінскага ГА «Майдан замежных справаў» Багдан Ярэменка.

Ва Украіне ёсць вялікія апасенні, зазначае Багдан Ярэменка, што тэрыторыя Беларусі можа з ведама ці не з ведамі беларускіх уладаў стаць тэрыторыяй, з якой будзе развівацца агрэсія супраць украінскай дзяржавы.

Стужка навінаў