Ва Украіне двух карэспандэнтаў «Новороссия ТВ» пасадзілі на 9 гадоў


Суд у Жытомірскай вобласці прызнаў журналістаў Дзмітрыя Васільца і Яўгена Цімоніна вінаватымі ў садзейнічанні тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» і прысудзіў абодвух да 9 гадоў турмы.

Паводле пракуратуры Жытомірскай вобласці, Васілец і Цімонін стварылі ў інтэрнэце трансляцыйныя сэрвісы для «Новороссия ТБ». Таксама аднога з падсудных прызналі вінаватым ў распаўсюджванні ў СМІ матэрыялаў з заклікамі да здзяйснення тэракту, распальванні нацыянальнай варожасці і прыніжэнні годнасці ўкраінскага народу.

Як паведамлялі раней украінскія СМІ, Васілец і Цімонін у 2015 годзе ўваходзілі ў грамадскую раду пры Міністэрстве інфармацыйнай палітыкі Украіны, нягледзячы на тое, што мелі дачыненне да некалькіх медыапраектаў, якія прапагандавалі сепаратысцкія ідэі. Іх арыштавалі ў лістападзе 2015-га.

ІІ, belsat.eu; паводле «Украінскія навіны»

Стужка навінаў