Ва Украіне дэмантавалі больш за 1200 помнікаў Леніну


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка распавёў пра тэмпы дэкамунізацыі.

У межах закону аб дэкамунізацыі ва Украіне дэмантавалі больш за 1200 помнікаў Уладзіміру Леніну.

Пра гэта на паседжанні Вярхоўнай Рады Украіны заявіў Пятро Парашэнка. Таксама ён адзначыў, што ў межах дзеяння вышэй названага закону 26 раёнаў і 987 населеных пунктаў змянілі свае назвы.

«Вайна зняла зняла з парадку дня шмат пытанняў наконт ідэнтыфікацыі чужых і варожых для ўкраінскіх інтарэсаў сімвалаў, традыцыяў і культурных кодаў», – заявіў украінскі прэзідэнт.

Чытайце таксама >>>> Кіеўляне прапануюць назваць праспект імем Шарамета

Закон аб дэкамунізацыі ўступіў у сілу ва Украіне 21 траўня 2015 года.

НМ, belsat.eu, паводле Espreso.tv

Стужка навінаў