Ва Украіне будуць завочна судзіць неанацыста Мільчакова, які трэніраваў беларускіх дзяцей


Aleksiej Milczakow

Галоўная ваенная пракуратура Украіны накіравала ў суд абвінаваўчы акт супраць грамадзяніна Расейскай Федэрацыі Аляксея Мільчакова, датычнага да забойства каля 40 украінскіх вайскоўцаў.

Як паведамляе УНІАНМільчакоў абвінавачваецца ў злачынствах, прадугледжаных ч. 1 арт. 258-3, ч. 3 арт. 110 і ч. 2 арт. 28 ч. 2 арт. 437 Крымінальнага кодэкса Украіны.

Мільчакоў цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Расеі, ягоная справа будзе разглядацца завочна.

Дасудовым расследаваннем устаноўлена, што Мільчакоў з чэрвеня 2014 г. па жнівень 2015 года ў складзе створанай ім дыверсійна-штурмавой разведвальнай групы «Русіч» (куды ўваходзілі расейскія нацыяналісты) ваяваў супраць Украіны на Данбасе. У выніку арганізаванай ім засад ы 5 верасня 2014 года недалёка ад пасёлка Прыветнае Славянасербского раёну Луганскай вобласці загінулі каля 40 вайскоўцаў батальёна «Айдар» і 80-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады.

За ўраджэнцам Пецярбургу Аляксеем Мільчаковым (пазыўны «Сэрб», мянушка «Фрыц») цвёрда замацавалася рэпутацыя неанацыста і садыста. Падчас вайны на Данбасе ў забітых украінскіх салдат ён адразаў вушы, выразаў на іх тварах знак «калаўрат» (8-прамянёвая свастыка), а таксама рабіў сэлфі на фоне згарэлых трупаў украінцаў. Фота сваіх «подзвігаў» Мільчакоў выкладваў у сацыяльныя сеткі.

У траўні 2016 году вялікі розгалас набыла гісторыя пра тое, як беларускіх дзяцей з Віцебску, Друцку і Талачына вазілі ў Расею на вайсковыя зборы, дзе за інструктараў былі баевікі групы «Русіч» і асабіста яе камандзір Аляксей Мільчакоў.

Сам Мільчакоў некалькі разоў наведваў Беларусь і нават набыў хату ў Віцебскай вобласці. Праблемаў з беларускімі праваахоўнымі органамі баявік не меў.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары