Ва Украіне байкатуюць Adidas


Фота: Frank Obenaus

Напрыканцы мінулага тыдню разгарэўся міжнародны скандал з удзелам сусветнавядомага брэнду Adidas. У афіцыйнай інтэрнэт-краме з’явіліся цішоткі з выявай савецкай сімволікі.

МЗС Літвы абурылася наяўнасці такой калекцыі адзення. Ва Украіне Інстытут нацыянальнай памяці накіраваў афіцыйны ліст у кампанію «ADIDAS-УКРАІНА» і нагадаў пра адказнасць за распаўсюджванне ва Украіне прадукцыі з выкарыстаннем забароненых сімвалаў камуністычнага таталітарнага рэжыму.

«Ідэя вырабіць адзенне ўпрыгожанае нацысцкай свастыкай не мела б шанцаў на ўвасабленне ў кампаніі «ADIDAS». Таму што ў роднай для яе Германіі, якая прайшла праз працэсы дэнацыфікацыі – гэта парушэнне не толькі юрыдычных, але і маральных нормаў. Для жыхароў Украіны і іншых краінаў такім жа парушэннем зʼяўляецца выкарыстанне савецкай сімволікі, пад якой былі забітыя мільёны нашых землякоў», – адзначае Старшыня Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Уладзімір Вятровіч.

Тым часам інтэрнаўты пачалі байкатаваць Adidas і запусцілі хэштэг #stopadidas.


Марта Госовська: Грошы не пахнуць, так Adidas? Яшчэ адна прычына насіць Nike.

Да флэшмобу таксама далучылася намесніца міністра фінансаў Украіны Аксана Маркарава. Яна напісала, што для яе і ейнай сям’і Adidas больш не існуе.

Некаторыя карыстальнікі вырабілі макеты, як магла б выглядаць цэлая лінейка формы Adidas.

На момант публікацыі на афіцыйнам сайце ўжо не было цішотак з савецкай сімволікай. Цяпер сярод прапановаў толькі форма з афіцыйнымі сімваламі Расеі.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары