Узровень даверу да расейскага тэлебачання ўпаў у два разы


Паводле сацыёлагаў, у 2009-м тэлебачанню давяралі 79 % расейцаў. Цяпер амаль у два разы менш – 41 %.

Пра гэта паведамляе interfax.ru са спасылкай на вынікі нядаўняга даследавання «Левада-центр».

Большасць расейцаў (85%) атрымлівае інфармацыю з тэлебачання, аднак, як крыніца інфармацыі яно выклікае ў іх усё менш даверу.

З даследавання вынікае, што 24 % рэспандэнтаў аддае перавагу ў якасці крыніцы навінаў сябрам, родным і суседзям, 21% – інтэрнэт-выданням, 13% – сацыяльным сеткам, газетам і радыё.

Сацыёлагі адзначаюць, што выпускі тэленавінаў часцей глядзяць рэспандэнты з невысокім узроўнем даходаў (90%) і тыя, хто не карыстаецца інтэрнэтам (95%).

Паводле вядомага журналіста Аляксандра Няўзорава, работнікі медыяў спрычыніліся да сітуацыі, якая склалася ў Расеі.

«Палітычная журналістыка, якая працуе на славутыя «93 %», гэта значыць на паспяховасць улады, наагул не разумее рынак. Ім здаецца, што вельмі лёгка кіраваць гэтымі «93 %», але мы ж ведаем, што нават двух адсоткаў свабодных людзей цалкам дастаткова для перамогі над адзінай і непадзельнай большасцю, якая лаяльная да ўлады», – лічыць публіцыст.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.ru

Стужка навінаў