Ужо ў жніўні ў Літве можа аднавіцца абавязковы прызыў у войска


Калі законапраект Міністэрства абароны Літвы будзе адобраны, ужо летась войска суседняй краіны папоўняць 3000-3500 прызыўнікоў.

Віцэ-міністр абароны Літвы Антанас Валіс сёння папросіць урад разгледзець праект закону ў тэрміновым парадку. Калі яго прымуць, то ўжо ў другой палове года (у жніўні ці верасні) можа быць абвешчаны прызыў, перш за ўсё – на добраахвотнай аснове.

Дзяржсавет па абароне прапануе вярнуць прызыў на 5 гадоў.

Ад абавязковай вайсковай службы ў Літве адмовіліся ў 2008 годзе, але апошнім часам зноў загаварылі пра такую практыку. Магчыма, з-за апасенняў перад так званымі «гібрыднымі войнамі».

Згодна з законапраектам, мужчынаў змогуць выклікаць у войска да 38 гадоў – у выпадку, калі да 27 гадоў у іх былі адтэрміноўкі ад службы.

НМ, belsat.eu паводле ru.delfi.lt

Стужка навінаў