Ужо заўтра працяг перадвыбарчых дэбатаў на «Белсаце»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=oy5qlkFGIF0&feature=youtu.be”][/vc_column][/vc_row]З серады мы працягваем чарговыя дыскусіі, прысвечаныя палітычнай кампаніі «Выбары-2015». Удзел у дэбатах бяруць Андрэй Дзмітрыеў, Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі і іншыя.

Палітычная кампанія завяршаецца, але Павал Мажэйка і Дзмітрый Гурневіч запрасілі ў студыю «Белсату» лідараў апазіцыі і грамадскіх арганізацыяў. Апошнія адказваюць на пытанне, як яны плануюць супрацьстаяць выклікам, якія ўзніклі перад нашай дзяржавай перад гэтымі выбарамі і якія толькі ўзмацняцца пасля 11 кастрычніка.

«Няўдзел у выбарчым фарсе адметны тым, што ўпершыню за 20 гадоў гэтая выбарчая мадэль дае збой», – заявіў падчас дэбатаў Анатоль Лябедзька.

Каб даведацца больш меркаванняў – глядзіце відэадэбаты ў эфіры нашага каналу з серады па пятніцу а 21:25.

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч. 1. Якім чынам сёлетнія выбары зменяць нашае жыццё?

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч.3. Беларусь і знешнепалітычная сітуацыя ў рэгіёне

Стужка навінаў