Ужо праз два дні ўкраінскі гурт «Onuka» выступіць у Менску


Папулярны ўкраінскі электра-фолк гурт выступіць у Беларусі з сольным канцэртам.

Onuka

Ён пройдзе 31 сакавіка на сцэне менскай канцэртнай залы «Prime Hall» а 20-й. Гурт прадставіць свой новы міні-альбом «VIDLIK», што выйшаў 8 лютага.

Летась «Onuka» можна было пачуць у Беларусі на «Mirum Music Festival».

«Пасля выступу ў вас на фестывалі нам сталі пісаць прыхільнікі з пытаннямі і просьбамі пра сольны канцэрт. І мы рады, што сышліся зоркі, і што канцэрт адбудзецца на адной з лепшых вашых пляцовак. У Менск прыедзем пашыраным складам: акрамя мяне і клавішных, з намі прыедуць яшчэ дзве бубначкі, два трамбоны, валторн, бандура. Будзе шмат музыкі і прыемных сюрпрызаў», – распавядае вакалістка гурта Наталля Жыжчанка.

Гурт «Onuka» -сумесны праект вядомага электроннага музыкі з Украіны Яўгенія Філатава (фронтмена «The Maneken») і экс-вакалісткі «Tomato Jaws» і «KOOQLA» Наты Жыжчанка.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў