Ужо на гэтым тыдні – «Народны альбом» у Менску. Маем квіткі для нашых чытачоў


24 лютага беларусы змогуць наведаць знакаміты мюзікл пра жыццё заходнебеларускага мястэчка ў 1920-1930-х гадах.

Канцэрт распачнецца а 20:00 у клубе «Prime Hall». На сцэну выйдуць Лявон Вольскі, Вераніка Круглова, Аляксандр Памідораў ды іншыя ўдзельнікі «Народнага альбому».

У продажы квіткоў амаль не засталося, але мы маем яшчэ 10 квіткоў на канцэрт для нашых чытачоў. Больш інфармацыі – увечары на нашай старонцы ў «Facebook».

Тыя, хто не трапяць на канцэрт, змогуць паглядзець онлайн-трансляцыю на нашым сайце, якая будзе весціся з 7 відэакамераў ды з прафесійным гукам (пачатак – а 20-й гадзіне).

«Белсат» – галоўны медыя-партнёр шоу

Як бачым, Спадзеў дырэктаркі тэлеканалу «Белсат» Агнешкі Рамашэўскай-Гузы падчас вераснёўскага канцэрту «Народнага альбома» на опернай сцэне ў Беластоку, што культавы праект неўзабаве загучыць у Беларусі, быў недарэмны.

Беластоцкі канцэрт прайшоў з аншлагам, паўнюткім будзе і «Prime Hаll».

«Народны альбом. Ненаўмысны шэдэўр», д/ф

У ноч з 31 снежня на 1 студзеня ў белсатаўскім эфіры адбылася прэмʼера дакументальнага фільму «Народны альбом. Ненаўмысны шэдэўр» ад Сяргея Будкіна і Яўгена Шапчыца. Цягам 50 хвілін гледачы даведаюцца пра інтрыгоўныя таямніцы падчас яго стварэння і выступаў, а таксама пра містычныя падзеі вакол праекту.

Здымкі адбываліся ў мясцінах уласна фабульнай дзеі мюзікла і там, дзе ён ствараўся. У фільме багата ўнікальных архіўных фотаздымкаў і відэа, якіх не бачылі не тое што гледачы, а нават самі музыкі-удзельнікі праекту.

Глядзіце таксама:

Менскі канцэрт адбудзецца пры падтрымцы Польскага Інстытуту ў Менску ды Інстытут Адама Міцкевіча.

Мэтай Culture.pl, вядучай маркі Інстытуту Адама Міцкевіча, з’яўляецца прамоцыя Польшчы ды польскай культуры за мяжой. Пад маркай Culture.pl прэзентуюцца высакаякасныя ініцыятывы і падзеі, звязаныя з музыкай, дызайнам, літэратурай альбо тэатрам. Партал Culture.pl – інфармацыйны сэрвіс, які штодня паведамляе пра цікавыя падзеі польскай культуры ў цэлым свеце. Гэта таксама найбольш рознабаковая крыніца ведаў пра польскую культуру.

 

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў