Узброены нападнік застрэлены ля паліцэйскага ўчастку ў Парыжы


Нападнік з нажом спрабаваў уварвацца ў паліцэйскі ўчастак у паўночным Парыжы.

Ён быў застрэлены аб 11:30 паводле мясцовага часу побач з паліцэйскім участкам у раёне Гут д’Ор (18-я акруга французскай сталіцы).

Відавочца, які знаходзіўся ў 50-ці метрах ад участку, кажа, што пачуў крык «Алах Акбар». Паліцыя сцвярджае, што нападнік быў апрануты ў муляж выбуховага прыстасавання – «пояс смяротніка».

Пракурор Парыжу паведаміў пра пачатак антытэрарыстычнага расследавання і дадаў, што забіты мужчына меў нож, а таксама раздрукаваны на лісце паперы сцяг «Ісламскай дзяржавы» і патрабаванне адказнасці, напісанае па-арабску.

Інцыдэнт адбыўся ў гадавіну тэракту ў рэдакцыі сатырычнага часопісу «Charlie Hebdo». Год таму ў выніку нападу на рэдакцыі і габрэйскі супермаркет загінулі 17 чалавек.

Мужчына спрабаваў уварвацца ва ўчастак паліцыі ў 18-й акрузе Парыжу, у якім, згодна з заявамі прадстаўнікоў «Ісламская дзяржавы», планаваліся атакі яшчэ падчас лістападаўскіх тэрактаў.

Пасля лістападаўскай трагедыя Францыя актывізавала свае дзеянні ў барацьбе супраць джыхадыстаў у Сірыі і Іраку.

НМ, belsat.eu, паводле France24, фота AFP

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары