Пра гэта 11 лютага паведаміў журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Уладзімір Арлоўскі, каментуючы ўказ № 40, які сёння падпісаў кіраўнік Беларусі.
«Сённяшняя норма ў € 1 500 і 50 кг бязмытнага ўвозу будзе дзейнічаць, але калі грамадзяне будуць перасякаць мяжу часцей за адзін раз на тры месяцы, то тавары на суму больш за € 300 не будуць прызнавацца мытнымі органамі таварамі для асабістага карыстання і такім чынам будуць абкладацца мытнымі плацяжамі», – заявіў чыноўнік.
Чытаце таксама >>> Кіраўнік Беларусі ўвёў новыя ліміты на пасылкі з замежных інтэрнэт-крамаў: не больш за € 22 і 10 кг у месяц
Паводле Арлоўскага, на падставе «абследавання фізічных асобаў у аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы Беларусі, праведзенага Нацыянальным статыстычным камітэтам і Дзяржаўным мытным камітэтам у 2015 годзе, больш за 70% рэспандэнтаў патрацілі падчас паездкі за мяжу да € 300», піша belta.by.
Уладзімір Арлоўскі падкрэсліў, што нормы ўказа адпавядаюць нормам Еўразвязу. «У Еўрапейскім звязе норма бязмытнага ўвозу тавараў, што перамяшчаюцца наземным транспартам, складае € 300 незалежна ад частаты перасячэння мяжы», – падкрэсліў намеснік старшыні мытнага камітэту.