Паводле міністра абароны Вялікай Брытаніі Майкла Фэлона, каралеўскія войскі будуць размешчаныя ў Эстоніі ўвесну 2017 года. Пазней да іх далучацца вайскоўцы Францыі і Даніі, паведамляе «The Wall Street Journal».
Брытанскі кантынгент у Эстоніі будзе складацца з танкаў «Challenger 2» і баявых машынаў пяхоты, адзначыў Фэлон. Батальён будзе мець абарончы характар.
Паводле прадстаўніка вайсковага ведамства, перакідваючы ў Прыбалтыку цяжкія і добра ўзброеныя фармаванні, НАТО спрабуе паказаць, што не проста размяшчае малыя баявыя адзінкі, нарошчваючы ваенную прысутнасць альянсу ў рэгіёне, але збірае сілы, якія маглі б абараніць гэтую тэрыторыю.