Увага: небяспечныя ледзяшы!


Вага ледзяшоў на даху нядбайнага ўласніка можа вымярацца дзясяткамі, а часам сотнямі кілаграмаў.

Карыстайцеся простымі правіламі бяспекі ў перыяд з’яўлення ледзяшоў:

  • звяртайце ўвагу на казыркі будынкаў і іншыя месцы фасадаў,
  • абыходзьце небяспечныя ўчасткі на адлегласці не менш, чым тры метры,
  • не паркуйце аўты пад ледзяшамі.

Не збівайце ледзяшы самастойна. Гэта небяспечна. Паведамляйце пра наяўнасць небяспечных абʼектаў па тэлефонах «гарачых лініяў» камунальнікаў.

Работы павінны быць арганізаваныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнікі бяспекі. На месцах ачысткі павінны быць устаноўлены агароджы і знакі, якія забараняюць пешаходны рух.

Снег, скінуты з дахаў, камунальныя службы павінны вывозіць як мага хутчэй.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў