Увага: 16 і 17 ліпеня магчымыя перапынкі ў вяшчанні «Белсату» праз спадарожнік


У бліжэйшыя дні магчымыя перапынкі ў прыёме сігналу нашага тэлеканалу са спадарожніка «Astra 4A».

Перапынкі па прычыне прафілактычных працаў магчымыя з 04:30 16 ліпеня па 04:30 17 ліпеня.

Як глядзець «Белсат»

Тэлеканал транслюецца штодня з 07:00 паводле беларускага часу.

Прымаць «Белсат» можна праз спадарожнікі «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»).

«Белсат» можна глядзець і ў інтэрнэце! На старонцы www.belsat.eu вядзецца онлайн трансляцыя каналу. Акрамя таго, большасць праграмаў «Белсату» даступная на старонцы ў сістэме «відэа на запыт». Праграму тэлеканалу можна пабачыць таксама ў польскай кабельнай сетцы Vectra.

Усе зацікаўленыя аператары кабельных сетак могуць трансляваць канал на ўмовах бясплатнай ліцэнзіі.

Прыём «Белсату» са спадарожнікаў:

«Астра 4А» частаты – 12 303 МГц, гарызантальная палярызацыя (12303H). Дадатковыя параметры: мадуляцыя DVB-S, FEC 7/8, SR 25546. Як варыянт вы можаце таксама выбраць АЎТАМАТЫЧНЫ ПОШУК КАНАЛАЎ i дазволіць рэсіверу самому абнавіць спіс усіх каналаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары