Ува ўсёй Бразіліі пратэстуюць працоўныя


У адказ на марш пратэстоўцаў у Сан Паўлу паліцыя ўжыла слезацечны газ і гумовыя кулі. Падчас сутыкненняў з праваахоўнікамі ў эканамічнай сталіцы Бразіліі адбыліся акты вандалізму. Фота: Gustavo Basso / NurPhoto

Закрытыя школы, заблакаваныя дарогі і паралізаваны транспарт. Бразільскія прафсаюзы вывелі людзей на вуліцы ў абарону сваіх правоў.

Агульнанацыянальны страйк распачаўся ў Бразіліі ўвечары пятніцы. Маштабныя дэманстрацыі супраць абяцанага ўрадам скарачэння бюджэтных расходаў адбыліся ў Рыо-дэ-Жанейра, Сан-Паўлу і Бразіліа.

Пратэстоўцы падпальвалі аўтобусы і перакрывалі дарогі, у некаторых месцах адбыліся сутыкненні з паліцыяй. У Рыо-дэ-Жанейра паліцыя ўжыла супраць дэманстрантаў слезацечны газ, а ў Сан-Паўлу пратэстоўцы зладзілі марш на рэзідэнцыю прэзідэнта Мішэль Тэмера.

Настаўнікі, рабочыя, кіроўцы, медыкі і нафтавікі пратэстуюць супраць прапанаваных урадам зменаў у заканадаўстве, якія пазбавяць працоўных некаторых правоў

Даніэла Барбоза, настаўніца пачатковай школы, кажа ў размове з The Guardian, што прапанаваныя змены ў пенсійнай сістэме змусяць яе працаваць некалькі гадоў болей, чым яна хацела.

Гэта першая за мноства гадоў забастоўка, якая прайшла па ўсёй краіне – у 26 штатах.

ДД

Глядзі таксама
Каментары