Ува Украіне ўведзены мараторый на адстрэл лася на 25 гадоў


У нашых паўднёвых суседзяў засталося ад 2 да 6 тысячаў асобнікаў еўрапейскага лася. Для параўнання: у Беларусі – 30 тыс.

Міністр экалогіі і прыродных рэсурсаўУкраіны Астап Сямерак увёў 25-гадовы мараторый на паляванне на ласёў.

[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]Сямерак тлумачыць, што загад прадугледжвае забарону паляваць на лася еўрапейскага (Alces alces) на ўсёй тэрыторыі Украіны і абавязвае Дзяржаўную экалагічную інспекцыю Украіны ажыццяўляць дзяржаўны кантроль за выкананнем рэжыму гэтай забароны.

Акрамя таго, дакумент прадугледжвае распрацоўку праграмы ўзнаўлення папуляцыі ласёў Украіне і маніторынг стану папуляцыі гэтай жывёлы з удзелам навукоўцаў.

Сямерак наракае, што Украіна спазнілася з мараторыям «гадоў на 20-30», і падае звесткі, што цяпер ува Украіне папуляцыя ласёў налічвае налічвае ад 2 да 6 тысячаў асобінаў.

«Тады як у Беларусі і Польшчы – каля 30 тысячаў», – піша чыноўнік.

Сямерак прыводзіць прыклад Польшчы, якая калісьці сутыкнулася з масавым адстрэлам гэтых жывёлінаў, і увяла мараторый.

«З 2001 году там уведзены мараторый – за гэты час папуляцыя ласёў вырасла ў некалькі разоў», – падае міністр.

Семерак піша, што перад распрацоўкай загаду міністэрства кансультаваліся з Інстытутам заалогіі ім. Шмальгаўзена Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.

«Высновы аб стане папуляцыі лася былі крытычнымі і толькі афіцыйна пацвердзілі наша асцярога, што жывёла знікае ўва Украіне, – піша Семерак. – Лічу, што рабіць выгляд, што флора і фаўна – не ўкраінскае нацыянальнае багацце, і з яго абаронай можна пачакаць да лепшых часоў, – злачынства і бяздзейнасць».

ДД

Стужка навінаў