Ва Украіне – масавыя ператрусы ды затрыманні падаткавікоў з атачэння Януковіча


Маштабную спецаперацыю праводзяць больш 1700 супрацоўнікаў Нацпаліцыі і каля 500 ваенных пракурораў. Ужо адбыліся 454 ператрусы на тэрыторыі 15 вобласцяў. Затрыманыя 23 асобы.

Пра гэта заявіў галоўны ваенны пракурор Украіны Анатоль Маціёс.

Ён растлумачыў, што спецаперацыя датычыць карупцыйных злачынстваў акружэння экс-прэзідэнта Віктара Януковіча.

«Цяпер ідзе аперацыя ў дачыненні да першых кіраўнікоў і іх намеснікаў 15 абласных упраўленняў Міністэрства даходаў і збораў (на той момант), так званых дзяржаўных падатковых адміністрацый, якія мелі прамое дачыненне да арганізацыі і функцыянаванню падатковых пляцовак, у выніку чаго злачынная арганізацыя Януковіча і Кліменка змагла ўзбагаціцца за кошт падаткаплацельшчыкаў на даказаную следствам суму ў 97 мільярдаў грыўняў. Я думаю, што гэта самая вялікая антыкарупцыйная аперацыя, якая праходзіла і праходзіць да гэтага часу ў маштабах краіны», – сказаў Маціёс.

ДР belsat.eu паводле УНІАН

Фота Нацыянальнай паліцыі Украіны

Стужка навінаў