Ўудзі Ален здыме серыял для «Амазона»


Рэжысёр пагадзіўся на прапанову – і адразу пашкадаваў.

У серыяла Ўудзі Алена, які ён здымае для онлайн-сэрвісу «Amazon», яшчэ няма назвы, але вядома, што сцэнар ужо скончаны і рэжысёр набірае акторскі склад.

Галоўную ролю Ален, паводле традыцыі, прыхаваў для сябе.

Стала вядома, што адну з роляў выканае спявачка Майлі Сайрус.

Акрамя таго, у гэтым серыяле здымецца 83-гадовая актрыса Элейн Мэй, з якой Ален супрацоўнічаў у 2000 годзе на фільме «Дробныя ашуканцы».[/vc_column_text][vc_single_image image=”95294″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Сюжэт серыяла трымаецца ў строгай таямніцы; ён будзе складацца з шасці паўгадзінных серый і раскажа гісторыю з 60-х гадоў мінулага стагоддзя.

«Amazon» замовіў серыял Ўудзі Алену наўпрост, без конкурсу пілотаў, дзякуючы якому раней паўсталі такія серыялы, як «Чалавек у высокім замку», «Відавочнае» ды «Моцарт у джунглях».

«Я шкадаваў кожную секунду з таго моманту, калі пагадзіўся», – прызнаецца Ален. 80-гадовы рэжысёр баіцца расчараваць замоўцу, бо аказалася, што стварэнне серыялу не падобнае на стварэнне мастацкага фільму:

«Я быў упэўнены, што здыму серыял, як здымаю кіно, што гэта проста будзе фільм у шасці частках, але выявілася, што гэта зусім не так».

Магчыма Ален проста стаміўся, бо серыялы для яго не ёсць чымсьці новым: на світанку карʼеры ён працаваў на тэлебачанні, дзе пісаў сцэнары серыялаў.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў