Уцякачка з Аўдзееўкі: Вы мне патлумачце, што спецназавец з Калінінграду рабіў на Данбасе?


Нядаўнія сябры ды суседзі стралялі адно ў аднаго па розных баках фронту ва Усходняй Украіне – погляд на ўкраінскія падзеі вачыма беларускі, якая вярнулася на радзіму з Данбасу.

З Беларусі выгнаў Чарнобыль, а з Украіны – вайна

Спадарыня Святлана (імя змененае) ды ейны муж паходзяць з адной з вёсак у Гомельскай вобласці. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС яны выехалі з малым сынам на Данбас, «уцякаючы ад радыяцыі». Аднак вайсковы канфлікт ва Усходняй Украіне змусіў іхную сямʼю вярнуцца на бацькаўшчыну.

– Мы паехалі на Данбас, бо ўцякалі ад Чарнобылю. Такі парадокс, там усё пачыналі з нуля, і цяпер вярнуліся: тут трэба пачынаць усё наноў. Перад аварыяй на ЧАЭС мы жылі ў Гомлі, пасля сталі сведкамі таго, як раптам пачаўся ажыятаж: радыяцыя, рак, хваробы… Вырашылі зʼехаць, бо дзіця малое было. Але зноў нас жыццё вярнула ў свае парогі. Добра яшчэ, што тут была бабіна хата, дык хоць ёсць, дзе жыць.[/vc_column_text][vc_single_image image=”219605″ img_size=”large”][vc_column_text]Аўдзееўка. Фота day.kyiv.ua[/vc_column_text][vc_column_text]

«Там снайперы сядзяць… Дык хай сядзяць!»

– Я жыла ў Аўдзееўцы, працавала на смеццеперапрацоўцы, але ўцякла на радзіму, нельга было вытрымаць – кожнага ранку мінамётныя абстрэлы. Але людзі неяк перш зусім увагі на гэта не звярталі. Аднаго разу камандзір кажа да жанчын: «Дзевачкі, ідзіце ў бамбасховішча, бо зараз будзе страляніна». А мы гэта неяк несурʼёзна ўспрымалі… Калі ляціць самалёт, які бамбуе, ён робіць папераджальнае кола. Ён каля сябе абстрэльвае тэрыторыю, а пасля гэтага пачынаецца бамбаванне па пазіцыях, дзе стаяць ДНРаўцы ды іхная зброя. А нам хоць бы хны…

– «Не ідзіце праз мост, там снайперы сядзяць», – нам кажуць. Дык хай і сядзяць, але ж нам трэба неяк перабегчы гэты мост, нам трэба дахаты.[/vc_column_text][vc_single_image image=”219609″ img_size=”large”][vc_column_text]Аўдзееўка. Фота day.kyiv.ua[/vc_column_text][vc_column_text]

«Лепей перавязваць раненых, чым уцякаць»

– Я думала, што нікуды не буду ўцякаць. Думала, што буду раненых перавязваць лепей. Ніхто ж не думаў, што вайна сапраўдная будзе. Калі ўсё пачалося, то я сядзела перад тэлевізарам, плакала. У галаву нават не прыходзіла, што такое можа прыйсці на Данбас – нават уявіць не маглі. А пазней я ўжо зенітныя гільзы пачала збіраць. Цэлую торбу набяру і дахаты прынясу. Праз некаторы час пачалі святло вырубаць, дык ведаеце, якія яны зручныя – гэтыя гільзы – каб свечкі ў іх ставіць. Свечку паставіш у гільзу і можна ў туалет ісці альбо ў ванну, мыцца ж неяк трэба.

– Гэтыя хлопцы, што ваявалі, – яны ж, як дзеткі. Просяць: «Купіце, цёця Света, сігарэтак, цукерачак ці пячэнка, можа». І раптам іх назвалі сепаратыстамі. Рэзка нас раздзялілі.

– А потым да нас налезлі аўтаматчыкі, страшныя, вялікія, з «калашамі», мабыць, літоўцы. Ну, не ўкраінцы гэта былі, дакладна. Такія нахабныя ўсе. Спецназаўцы сядзелі нейкія ў данецкім аэрапорце. Прыехалі да нас усе брудныя, як чэрці. Прыйшоў камандзір, кажа: «Можа, вы гэтым хлопцам хлеба дадзіце». А яны ў шлёпанцах гумовых. Пытаюся: «Адкуль вы такія, прыгожыя?» А яны: «З вучэбкі. Сумна стала, да дзевак прыехалі». А мы кажам: «Якія мы дзеўкі? Бабы пенсійнага ўзросту».

«Нявестцы з нацыкамі, пэўна, цяпер весела…»

– Лета адно ваеннае мы там неяк пражылі, аж пакуль стала немагчыма. Працы няма, нічога няма. Муж мой на пенсіі, адпрацаваў усё жыццё ў Данецку на заводзе. Данецк цяпер у ДНР, а мы, у Аўдзееўцы, ва Украіне. Хто нам пенсіі будзе плаціць? Ніхто не плаціць. Як хочаш, так і жыві.

Аўдзееўка ўкраінскай стала, уяўляеце? Забрала сына, нявестку, іхнае дзіця і сюды прыехалі. Але нявестка пажыла, і што тут у вёсцы? Нудна. Не вытрымала. Вярнулася назад на Данбас з дзіцём. Як мы ні прасілі, ні плакалі, ніяк не ўгаварылі, каб засталася. Ніяк не ўдалося. Тут ёй нудна, а ў Аўдзеўцы ёй цяпер там, пэўна, з нацыкамі весела… Я прыехала сюды на радзіму, я тут вучылася, мне тут неабыякава. Я прыехала ў бабіну хату, туалет на двары, але я прывыкшы, мне не трэба выгодаў, але яна не прывучаная.

– Я ўжо прыехала і назад туды не хачу. А вось што з сынам? Я яму, лічы, проста ламаю лёс, бо жонка ва Украіне, а ён тут. Ды і сыну тут пакуль непрывычна. Бабка выйдзе на агарод ды праганяе варон: «Ацяга, ацяга!». А сын мой дзівіцца: «Гэтая бабка на кітайскай мове гаворыць ці на якой?»[/vc_column_text][vc_single_image image=”219613″ img_size=”large”][vc_column_text]Аўдзееўка. Фота day.kyiv.ua[/vc_column_text][vc_column_text]

«Засталася кватэра, мэбля, адзенне»

– Там кватэра асталася, і адзенне, мэбля нават – усё на свеце. Званіў сусед, пытаўся, ці можна здаць. Я кажу, калі добрым людзям, то можна здаць, але салдатам, то крый Божа, – яны прытон зробяць, не трэба мне. Яны дзевак наводзяць, нібы жэняцца на пару дзён, такое вырабляюць. Пʼяныя сцягамі махаюць, носяцца – такія героі Украіны.

– Шкода кватэры, але і не прадасі, бо толькі капейкі возьмеш. А нявестка не ведаю, чаго туды паперлася. Там жабрацтва. Нявестка нічога смачнейшага за грачнёвую кашу не ела. Тут ёгурт куплю, банан, а там што?

Хто вінаваты?

– Я не ведаю, чаго раптам тыя ўкраінцы падурэлі, бо раней былі ж нармальныя. Проста паварʼяцелі. Калі я ўжо была ў Беларусі, то ў Аўдзееўцы яшчэ мой муж быў. Мы спадзяваліся, што можа пенсію яшчэ якую будуць даваць. І вось ён сядзіць там, есці няма чаго, паліць таксама. А вось тыя хлопцы на БТРах пралятаюць па пасёлку з украінскімі сцягамі ды крыкамі: «Слава Украіне!». Падышоў тады мой мужык да аднаго жаўнера і запытаўся, ці той не мае закурыць. А той кажа: «А што, дзед, у цябе сігарэт няма?» Той яму адказвае, што няма, бо пенсіі ніхто не плаціць. Той жаўнер пайшоў у краму і цэлы блок купіў, хай недарагіх, але купіў. Таму, пэўна, не ўсе дуркаватыя, ёсць і нармальныя.

– А ёсць і такія ва Украіне, што сцеражы Божа. Сын паехаў на Данбас з жонкаю мірыцца, то тыя да яго чапляліся: «Ты, сепар, дзе ты быў? За Расею ваяваў, а цяпер сюды прыехаў?» Напалі, морду разбілі, рэбры паламалі, зацягнуўшы ў падвал. Я яму і сказала тады праз тэлефон: «Ведаеш што, едзь ты сюды. Будзем пачынаць з нуля. Агарод пасадзілі, то бульба будзе. А на Данбасе не выжывеш адзін». Вось я так яго сюды прыцягнула, бо як вайна пачалася, ён у Маскве найперш быў на заробках. Шмат павыязджала. Думаеце, нехта хацеў паміж сабой ваяваць? Хоць некаторыя і пайшлі ў ДНР. Хлопцы, якія служылі ва ўкраінскай арміі, яны і асталіся на ўкраінскім баку. А іхныя суседзі ці там былыя сябры, з якімі раней разам на падворку ў футбол гулялі, пайшлі ў ДНР. Вось так і стралялі адно ў аднаго.[/vc_column_text][vc_single_image image=”219617″ img_size=”large”][vc_column_text]Аўдзееўка. Фота day.kyiv.ua[/vc_column_text][vc_column_text]

«Нармальныя людзі і тыя, і другія»

– 27 гадоў сыну, але я забрала яго, каб не пайшоў туды ваяваць. За каго там ваяваць? Каго падтрымліваць? На баку ДНР, ці ва ўкраінскай арміі? За каго? Нармальныя людзі і тыя, і другія. Мы жылі гадамі разам, усе былі аднолькавыя. У пасёлку ў нас, да прыкладу, людзі краму трымаюць – і яны строга за Украіну. Яны, праўда, самі з Заходняй Украіны, з «бандэршчыны» той. Але былі такія людзі, якія вельмі хочуць у Расею. Пасля таго, як Крым адышоў, дык чаму мы не можам у Расею? Тым больш там у Данецкай вобласці ніхто па-ўкраінску не гаворыць, украінскай мовы дык мы і не ведаем. У школах ёсць украінская мова, сын у мяне вучыўся па-ўкраінску. А дома ўсё па-расейску. Адзінае ёсць, што часам скажаш: «шо»? І ўсюды ў Данецку віселі шыльды на расейскай мове, ні на якой ні ўкраінскай. Усход і захад Украіны між сабой і да гэтага варагавалі. Гэта відаць было на футбольных матчах. Калі гуляла каманда «Шахцёр» з Данецку з некім з Заходняй Украіны, то пастаянныя бойкі былі паміж заўзятарамі.

Расейскія сляды на Данбасе

– Да нас першапачаткова ў часць у Аўдзееўцы прыйшлі хлопцы з Данецку. Яны ваявалі за ДНР. Але мы даведаліся таксама, што адных нашых родзічаў сын быў у спецназе ў Калінінградзе – ён загінуў у Данецку. Вось я часам пытаюся: скажыце, што ён там рабіў? Патлумачце мне!.. Гэта было ў самым пачатку, калі толькі пачалі бамбіць. А ён ужо там быў. Толькі здагадвацца можна, што ён рабіў у гэткі час. Я не ведала, што ён на Данбасе. Як сюды, у Беларусь, вярнулася, то спаткала ягоную цётку, абняла яе, а яна пачала плакаць па ім.

– Гэтыя новыя ўлады, што прыйшлі ў Кіеве, – гэта зусім не людзі. Не люблю іх. Украіна агромністая, і розныя людзі, і ўсіх трэба старацца зразумець.[/vc_column_text][vc_single_image image=”219621″ img_size=”large”][vc_column_text]Аўдзееўка. Фота day.kyiv.ua[/vc_column_text][vc_column_text]

«Ва Украіне ўсе рваліся да нечага, а ў Беларусі нічога людзям не трэба»

– Не думаю, што ў Беларусі будзе, як ва Украіне, – тут Лукашэнка ўсё трымае ў руках. Паглядзіце, тут амаль няма прыватнікаў, а ва Украіне адныя алігархі – там дзяржаўную краму цяжка знайсці. Я нават адвыкла, што ёсць нейкія дзяржаўныя арганізацыі, што райпо дзейнічае ці там сельпо… Я вярнулася цяпер і такое адчуванне, што я перанеслася ў часе – вярнулася ў Савецкі Саюз. Людзі пʼюць, праўда, але ні пра што не трэба думаць, ніякіх праблем няма. Ва Украіне ўсе рваліся падвясныя столі сабе парабіць, новыя дзверы пакупляць, а тут як жылі 20 гадоў таму на вёсках, так і далей жывуць. У Беларусі нічога асаблівага людзям не трэба.

«Як стралялі, так і страляюць»

– А чым далей скончыцца сітуацыя на Данбасе – не ведаю. Вось ужо трэці год трывае гэта ўсё і я не ведаю, што будзе далей. Кажуць, што замірэнне нібыта, але як стралялі, гэтак і страляюць. Сын перапісваецца са сваймі сябрамі, якія там засталіся, то яны тое самае кажуць. Вывеў аднойчы там хлопец сабаку пагуляць. Глядзіць – нешта ляжыць нібыта ў каробачцы. На фіг ён згінаўся і падымаў тое? Яму адарвала 2 пальцы. Ён цяпер без тых пальцаў. І нідзе не працуе – не хочуць браць нікуды скалечанага, інваліднасць ужо ў яго. Іншым разам размаўляе сын праз тэлефон з сябрам з Данбасу і чуе выстралы, аўтаматныя чэргі. Невядома, што будзе…

Віктар Шукеловіч, Якуб Бернат, belsat.eu

Стужка навінаў