Уцечка інфармацыі з Аpple: стала вядома пра новую распрацоўку кампаніі


Падрадчык Apple, адказны за ахову працы ў офісу кампаніі, памылкова разаслаў закрытую справаздачу яшчэ неанансаванай прылады, якая знаходзіца на этапе тэставання. Хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра акуляры дапоўненай рэальнасці.

У дакуменце падрабязна апісваецца больш за 70 інцыдэнтаў, звязаных з аховай працы ў Apple. Cярод стандартных здарэнняў, у справаздачы адлюстраваны і незвычайныя выпадкі.

Напрыканцы лютага адзін з супрацоўнікаў паскардзіўся на боль у вачах пасля тэставання прататыпа невядомай прылады. З падобымі праблемамі прыйшлі пазней яшчэ два чалавекі. Усе яны былі накіраваны да акуліста.

Ананімная крыніца кампаніі сцвярджае, што хутчэй за ўсё траўмы звязаныя з акулярамі дапоўненай рэальнасці, якія распрацоўвае кампанія.

Прадстаўнікі Apple інфармацыю не каментуюць.

У студзені стала вядома, што Apple разам з нямецкім вытворцам оптыкі Carl Zeiss распрацоўвае уласныя акуляры дапоўненай рэальнасці. Гэтую інфармацыю пацвердзіў адзін з супрацоўнікаў Carl Zeiss. Чакаецца, што акуляры будуць прадстаўлены ў 2018 годзе.

ВД, паводле gizmodo.com

Стужка навінаў