Усё менш расейцаў выбіраюць беларускія санаторыі для адпачынку


Праз зніжэнне колькасці расейскіх турыстаў, якія заўсёды былі асноўнымі кліентамі беларускіх здраўніц (больш за 80 % ад агульнай колькасці), санаторыям прыходзіцца змагацца за кожнага кліента.

Эканамічныя праблемы змусілі нашых суседзяў адкласці адпачынак за мяжой да лепшых часоў, а таксама пераключыцца на лячэнне ў роднай краіне, піша ej.by.

Супрацоўнікі айчынных санаторыяў разважаюць, ці змогуць канкураваць ва ўмовах крызісу з расейскімі ды ўкраінскімі месцамі адпачынку. На думку экспертаў, ідзе актыўная праца па рэанімацыі турыстычных рэгіёнаў Крыму і Сочы.

У мінулым годзе паслугамі беларускіх санаторыяў скарысталіся амаль 195 тысяч чалавек. З 2006 года колькасць замежнікаў, што адпачылі ў беларускіх санаторыях, кожны год узрастала, а летась рост спыніўся. Выратаваць сітуацыю плануюць дзякуючы спа-паслугам і мадэрнізацыі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў