З новым годам, беларускі народзе! Янка Купала віншуе гледачоў «Белсату»


[vc_row][vc_column]



[vc_column_text]Янка Купала, 135-я ўгодкі з дня нараджэння якога мы будзем адзначаць у 2017-м годзе, віншуе ўсіх гледачоў «Белсату» і чытачоў старонкі belsat.eu вершам «З Новым годам!», які чытаюць беларускія артысты і грамадскія дзеячы.

Свет паклічам мёртва-сонны аж да сонца

Апошні год у свеце быў не мёртвы і не сонны, але ў Беларусі, на думку экспертаў, 22 гады ўжо нічога не змяняецца – таму што «лядоўні не пустыя». Зычым і надалей поўных лядоўняў, але перадусім – поўных галоваў і вялікіх сэрцаў.

«Белсат» цешыцца неабыякавасцю беларусаў не толькі да сваёй культуры (Андрусь Горват літаральна за некалькі дзён сабраў грошы на сваю першую кніжку «Радзіва Прудок»), але і да саміх сябе (пра што сведчыць прыклад народнай дапамогі часопісу «Імёны» і героям іхных матэрыялаў).

Працягвайма гэтаксама ў новым годзе!

Бацьку, маці жыць нялёгка – хай жа лёгка жывуць дзеці!

Зычым усім беларускім дзеткам поўных і цёплых сем’яў, разумных настаўнікаў і цікавых прыгодаў. І абавязкова падарункаў у гэтую ноч! Прабачце бацькоў за тое, што адбываецца навокал – не заўсёды гэта выбіралі менавіта яны.

Для ўнукаў, для праўнукаў расцярэбім сцежкі-шляхі

Беларусь пазычае грошы ўва ўсіх, хто толькі дае, але не хоча праводзіць рэформы – таму расцерабіць сцежкі-шляхі ўдасца толькі для прапрапраўнукаў.

Сёлета ў Беларусі павялічылася колькасць жыхароў – на 17 тысячаў у параўнанні з мінулым годам.

Становіцца болей не толькі беларусаў, але і нашай культуры і мовы – пра «Пагоню» кажуць у эфіры БТ, па-беларуску аматараў футболу віншуе з Новым годам Сяргей Румас.

З новай песняй, з новай казкай!

Зычым усім беларускім творцам новых альбомаў, кніг і спектакляў.

Прысвечаны дваццацігоддзю «Народнага альбому» канцэрт, які паўстаў пры ўдзеле нашага тэлеканалу, – гэта, бадай, самы прыемны (але далёка не адзіны) момант 2016-га, якім мы ганарымся. Удзельнікі той шалёнай беластоцкай прэм’еры далучаюцца да віншаванняў Янкі Купалы і кажуць: «Усё будзе добра!».[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=cTzWk3guzT4″][vc_column_text]У 2017-м музычны праект пра жыццё заходнебеларускага мястэчка ў 1920-1930-х мінулага стагоддзя адзначыць 21-я ўгодкі канцэртам-мюзіклам у Беларусі. Музыкі выйдуць на сцэну «PRIME HАLL» 24-га лютага.

Апоўначы тэлеверсію мюзіклу можна будзе паглядзець на «Белсаце». Жывы эфір па спасылцы. З новым годам!

[/vc_column_text][vc_column_text]Вашая рэдакцыя belsat.eu

Стужка навінаў