Усё больш палякаў хочуць вярнуць абавязковую вайсковую службу


Захаваць войска выключна прафесійным жадаюць 47% польскіх грамадзянаў.

У Польшчы набірае папулярнасць ідэя абавязковай вайсковай службы. Tvp.info называе такія прапановы слушнымі, калі ўлічыць, што ўжо зараз польскай арміі бракуе 3,1 тысячы прафесійных жаўнераў.

Паводле даследавання газеты «Metro», толькі 47% палякаў бачаць войска выключна прафесійным (у 2008 годзе было 54%). 34% апытаных сцвярджаюць, што польскае войска мусіць складацца з прафесійнай арміі, а таксама з прызыўнікоў. І 11% лічаць, што войска мусіць цалкам фармавацца з дапамогай абавязковага набору.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў