Ушанаваць Дзяды ў Лошыцы ў суботу запрашае КХП БНФ


Фота з акцыі ў Лошыцы 2015 году

Штогадовая акцыя ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Лошыцкім яры адбудзецца 11 лістапада па ініцыятыве Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ.

А 12-й гадзіне арганізатары запрашаюць удзельнікаў сабрацца на пляцоўцы перад Палацам культуры «Лошыцкі» па вул.Маякоўскага, 129.

А 12.30 шэсце рушыць да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры – месца масавага расстрэлу рэпрэсаваных. Там адбудзецца мітынг.

Шэсце да Лошыцкага яру праводзіцца штогод. У 1937-1941 годзе на гэтым месцы было расстраляна некалькі тысячаў чалавек. Дакладная лічба ахвяраў дагэтуль невядомая. Паводле ацэнак, у Лошыцкім яры знаходзяцца рэшткі ад 7 да 10 тысячаў асобаў.

Менгарвыканкам дазволіў правядзенне акцыі.

Па тэме:

ВЧ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары