Усе правайдары адкрылі доступ да «Хартыі», «Белпартызана» і «Вясны»


Доступ за апазіцыйных інтэрнэт-рэсурсаў цалкам аднавіўся 28 сакавіка. Сайты зніклі з «чорнага спісу».

Афіцыйнай версіі папярэдняга блакавання няма.

Пад інтэрнэт «амністыю» трапіў блог Яўгена Ліпковіча, сайт prokopovi.ch, europeanbelarus.org ды шэраг іншых.

Доступ да апазіцыйных сайтаў адкрыў і правайдары мабільнага інтэрнэту «Life», перадае tut.by.

28 сакавіка стала вядома, што Міністэрства інфармацыі ўнесла ў «чорны спіс» партал нерухомасці hata.by за рэкламу спайсаў. Уладальнік старонкі лічыць, што партал узламалі хакеры, якія змясцілі на ім рэкламу наркотыкаў і дзіцячай парнаграфіі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў