Уратаваць немаўля


Паведамленні пра забойствы нованароджаных і малых дзяцей у Беларусі з’яўляюцца рэгулярна. Малых выкідаюць у сметніцу ці ў вакно, топяць, падпальваюць, закопваюць у гурбу.

Днямі ў Баранавічах у смеццевым кантэйнеры знайшлі цела немаўляці. Гэта ўжо трэці вЫпадак у Беларусі за няпоўныя два тыдні: аналагічныя шакавальныя знаходкі выявілі ў Менску і Полацку.

Уратаваць жыццё нежаданым дзецям маглі б гэтак званыя бэйбі-боксы – адмысловыя вакенцы ў бальніцах ці пры цэрквах, дзе жанчына можа пакінуць нованароджанага ананімна. Бэйбі-боксы ёсць у Нямеччыне, Аўстрыі, Бельгіі, Швейцарыі. У Беларусі ідэю стварэння такіх «вакенцаў жыцця» пачалі абмяркоўваць яшчэ некалькі гадоў таму. Але далей за дыскусіі справа не пайшла.

Глядзіце больш – у відэаматэрыяле.

Валерыя Уласік / МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары