Ураган у Нямеччыне і Польшчы забраў жыцці 9 асобаў, тысячы жыхароў - без электрычнасці


Увечары 5 кастрычніка на паўночную частку Нямеччыны абрынуўся моцны вецер. Ураган «Хавʼер» валіў дрэвы, зрываў дахі будынкаў, ратавальнікі працавалі ў рэжыме надзвычайнага становішча. Уночы «Хавʼер» прыйшоў у Польшчу.

Прынамсі 7 асобаў загінулі ў Нямеччыне пасля падзення дрэваў на іхныя аўтамабілі. У Польшчы паведамляецца пра 2 загінулых.

Рух грамадскага транспарту ў Берліне, Гамбургу і іншых гарадах Нямеччыны на некалькі гадзінаў быў прыпынены. Сёння ранкам цягнікі і аўтобусы ізноў працуюць, але некаторыя кавалкі дарог яшчэ застаюцца заблакаванымі.

У Польшчы больш за 700 тысячаў жыхароў засталіся без электрычнасці, як паведамляе thenews.pl

Допіс карыстальніка ў Twitter: «Наймацнейшы шторм, што я бачыў за 23 гады ў Берліне. Паліцыя папярэджвае не набліжацца да дрэваў».

Метэаралагічная служба Нямеччыны паведаміла, што хуткасць парываў ветру дасягала 30 м/с.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў