Ураган у Менску: залева, паламаныя дрэвы, адна асоба пацярпела


Позна ўвечары 6 ліпеня ў Менску і Менскай вобласці пачалася моцная навальніца са шквалістым ветрам з парывамі да 19 м/с. Стыхія закранула не толькі сталіцу, але і рэгіёны.

Паводле аператыўных звестак, адключэнне электразабеспячэння адбылося ў 90 населеных пунктах – Бярэзінскім, Барысаўскім, Крупскім і Лагойскім раёнах. Мноства дрэваў былі паваленыя ветрам, цяпер камунальныя службы займаюцца пілаваннем і прыборкай.

Ратавальнікі папярэджвалі пра небяспеку загадзя, тым не менш, у Менску пацярпела пенсіянерка. Яе забралі ў аддзяленне траўматалогіі з дыягназам «удар грудной клеткі». Інфармацыі пра іншых ахвяраў няма.

У найбліжэйшыя содні магчымыя новыя навальніцы, папярэджвае МНС.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў