Урадавая дэлегацыя Польшчы наведала Курапаты


Намеснік кіраўніка польскай Адміністрацыі прэзідэнта Мацей Клімчак і польскія дыпламаты ўсклалі вянок ад прэзідэнта Польшчы на месцы масавых расстрэлаў у Курапатах.

У цырымоніі ўзялі ўдзел таксама амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешэк Шэрэпка, прадстаўнік польскага МЗС Конрад Павлік.

Ва ўрочышчы Курапаты знаходзяцца месцы пахаванняў ахвяраў масавых расстрэлаў у 1937-1941 гг. Паводле розных ацэнак, лік ахвяраў можа складаць ад 7 тысячаў асобаў і нават больш за 250 тысячаў. Сярод расстраляных былі і грамадзяне Польшчы, нарадзінцы Беларусі, што служылі ў польскай арміі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў