Урад зацвердзіў план па забеспячэнню гендарнай роўнасці ў Беларусі


17 лютага Савет міністраў прыняў пастанову №149 і зацвердзіў Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнню гендарнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2017-2020 гг., паведаміла 20 лютага прэс-служба ўраду.

«Гэта пяты праграмны дакумент, які накіраваны на развіццё механізмаў укаранення гендарнага падыходу ў працэс распрацоўкі і рэалізацыі захадаў дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах жыццядзейнасці грамадства», – гаворыцца ў заяве прэс-службы.

Нацыянальны план па забеспячэнню гендарнай роўнасці прадугледжвае:

  • развіццё інстытуцыйнага механізму па забеспячэнню гендарнай роўнасці;
  • пашырэнне эканамічных магчымасцяў жанчын і мужчын;
  • забеспячэнне гендарна-арыентаванай аховы здароўя;
  • забеспячэнне гендарнай роўнасці ў сямейных адносінах;
  • супрацьдзеянне гвалту ў сямʼі і гандлю людзьмі;
  • гендарная адукацыя і асвета.

Фінансаванне захадаў па рэалізацыі Нацыянальнага плану прадугледжваецца ў межах сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў «на адпаведныя мэты, а таксама пазабюджэтных і іншых крыніцаў, не забароненых заканадаўствам».

Гендар (англ.: gender, ад лац.: genus «род») – сацыяльная катэгорыя, якая вызначае асаблівасці палавых паводзін і грамадскай стратэгіі асобы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў