Урад пастанавіў абмежаваць колькасць пастаяльцаў у кватэрах «на содні»


Расейцы аддаюць перавагу кватэрам ды ігнаруюць сталічныя гатэлі. Суседзі тых, хто здае кватэры «на содні», ужо 7 000 разоў звярнуліся ў міліцыю праз шумных пастаяльцаў, піша minsknews.by.

«З гэтым трэба нешта рабіць», – заявіла дэпутатка Алена Берэсневая на супольным паседжанні абедзвюх палатаў беларускага парламенту.

Намеснік прэм’ера Анатоль Калінін заўважыў, што, нягледзячы на пастаянную наяўнасць свабодных нумароў у менскіх гатэлях, расейскія бізнесоўцы выбіраюць кватэры «на содні».

«Літаральна ўчора (28 траўня) урад пастанавіў увесці абмежаванне колькасці пастаяльцаў, якія змогуць пражываць у кватэры, што здаюцца на кароткі тэрмін. Такім чынам, на аднаго жыхара належыць не менш за 6 кв. м жылой плошчы. Прынятае рашэнне адсячэ пэўную катэгорыю арэндадаўцаў… Таму ў 2016 г. запланавалі распрацоўванне законапраекту новага жыллёвага кодэксу, куды занясем свае прапановы наконт гэтай набалелай праблемы. Трэба ствараць іншую, прынцыпова новую схему прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці арэндадаўцаў», – сказаў віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары