Урад Украіны заявіў пра «спробы разгайдаць човен» і вярнуць «алігархат да ўлады»


Чальцы ўраду апублікавалі супольную заяву, у якой зняпраўджваюць абвінавачванні Міхэіла Саакашвілі ў карупцыі, назваўшы іх бяздоказнымі.

«Мэта такіх абвінавачванняў – дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне і вярнуць алігархат да ўлады», – гаворыцца ў заяве. Урад адзначыў, што «спробы разгайдаць дзяржаўную «лодку» распачаліся напярэдадні прыняцця бюджэту і Падатковага кодэксу.

У заяве згадваюцца «палітыканы», якіх «цікавіць толькі ўласны піяр і ўлада». Гэтыя палітыкі, паводле членаў ураду, «дамовіліся да таго, што ператварылі добраахвотніцкія батальёны ў незаконныя ўзброеныя фармаванні».

З абвінавачваннямі ў карупцыі на адрас членаў ураду, а менавіта прэмʼера Арсенія Яцэнюка і міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава, выступіў губернатар Адэскай вобласці Міхэіл Саакашвілі. Ён таксама заявіў, што Авакаў фінансуе «нефармальныя ўзброеныя фармаванні».[/vc_column_text][vc_single_image image=”65535″ img_size=”large”][vc_single_image image=”65539″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]ЮВ, belsat.eu, паводле meduza.io

Стужка навінаў