Урад Расеі ўхваліў дамову аб далучэнні Арменіі да СССР 2.0


Дакумент аб далучэнні Арменіі да Еўразійскага эканамічнага саюзу (ЕЭС) быў прыняты на менскім паседжанні еўразійскай эканамічнай рады, у якой бралі ўдзел кіраўнікі Беларусі, Расеі і Казахстану. 21 лістапада расейскі ўрад пагадзіўся на далучэнне Арменіі да ЕЭС.

Дагавор аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюзу ўступіць у сілу з 1 студзеня 2015 года. 3 кастрычніка Уладзімір Пуцін падпісаў адпаведны закон аб уступленні РФ у ЕЭС. Аналагічныя закон 9 кастрычніка падпісаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў пакуль закон не падпісаў.

Еўразійскі эканамічны саюз стане чарговым этапам інтэграцыі на постсавесцкай прасторы і прыйдзе на змену Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўраЗЭС), якая паўстала ў 2001 г. У хуткім часе да ЕЭС далучыццца Кіргізія.

Ініцыятарам інтэграцыі постсавецкай прасторы стаў расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, які запрапанаваў постсавецкім краінам аднавіць былую моц у выглядзе Еўразійскага саюзу. Некаторыя заходнія эканамісты і палітолагі назвалі гэты праект «СССР 2.0».

ЮВ, паводле belta.by

Стужка навінаў