Урад Літвы абмежаваў рэкламу і продаж алкаголю


Літоўскія ўлады змагаюцца з ужываннем алкаголю.

Урад Літвы ўхваліў новыя правілы продажу алкаголю, згодна з якімі, уся яго рэклама будзе забароненая, а час продажу алкаголю ў крамах моцна скароціцца. Калі прапановы ўхваліць і парламент, то ў працоўныя дні і ў суботу алкаголь будуць прадаваць з 10 да 20 гадзіны, а ў нядзелю – з 10 да 15 гадзіны. Акрамя таго, алкаголь плануюць прадаваць асобам, старэйшым за 20 гадоў (цяпер набываць яго можна з 18 гадоў).

У пачатку месяца прэмʼер Літвы Саўлюс Сквярняліс адзначыў, што дзякуючы такім захадам будзе дасягнуты кампраміс паміж абмежаваннем даступнасці і змяншэннем наступстваў алкагалізму, а таксама тым, каб не падарваць бізнес эканоміку.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Ru.delfi.lt

Стужка навінаў