Урад Ізраілю зацвердзіў адмену візавага рэжыму з Беларуссю


Урад Ізраілю 16 жніўня зацвердзіў адмену візавага рэжыму з Беларуссю, паведамляюць ізраільскія медыі. Згодна з пагадненнем, грамадзянін адной дзяржавы зможа ўехаць на тэрыторыю іншай краіны па нацыянальным пашпарце і без візы.

Знаходзіцца на тэрыторыі іншай дзяржавы дазваляецца не больш за 90 дзён цягам паўгода з даты ўезду, паведамляе афіцыйнае агенцтва БелТА.

Дакумент быў падпісаны тэрмінам на адзін год і будзе працягвацца аўтаматычна да таго часу, пакуль адзін з бакоў не паведаміць іншаму аб жаданні выйсці з пагаднення. Адмена віз уступіць у сілу праз 90 дзён пасля абмену дыпламатычнымі граматамі аб завяршэнні працэдур ратыфікацыі пагаднення ў абедзвюх краінах.

Двухбаковае пагадненне аб бязвізавым рэжыме было падпісана ў Менску 19 верасня 2014 года. Планавалася, што яно ўступіць у сілу ў канцы 2014 года. Аднак тэрміны былі перанесены па прычыне датэрміновых парламенцкіх выбараў у Ізраілі.

МЯ, паводле belta.by

Стужка навінаў